У сераду ўдзень у Беларусі чакаецца да 25 цяпла

У сераду, 6 траўня, у Беларусі чакаюцца дажджы і навальніцы. Уначы яны пройдуць у асобных раёнах Брэсцкай і Гродзенскай абласцей, удзень на захадзе краіны будуць моцныя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер паўднёва-ўсходні, 5-10 метраў за секунду, удзень з парывамі да 15-18 метраў (на захадзе краіны).

Тэмпература паветра ў начныя гадзіны — 5-11 градусаў вышэй за нуль (на захадзе — да плюс 13), у дзённыя — 17-23 цяпла, у Брэсцкай вобласці — да 25, інфармуе БЕЛТА.

Фота: bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі