У суботу ў Беларусі зранку будзе туман і дождж
Восень, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
У суботу, 19 верасня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Уначы і зранку месцамі, а па паўднёвым усходзе ў многіх раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Удзень будзе пераважна без ападкаў. Уначы і зранку месцамі будзе згушчацца туман. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні — ад слабога да ўмеранага.
Тэрмометры ўначы пакажуць 7-13 градусаў вышэй за нуль. Удзень паветра прагрэецца да +18...+23 градусаў.
У нядзелю, 20 верасня, будзе воблачна з праясненнямі. Уначы месцамі па паўночна-заходняй палове, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Удзень у асобных раёнах, магчыма, прагрымяць навальніцы. Уначы і зранку месцамі па паўднёвым усходзе будзе згушчаца слабы туман. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні парывісты, удзень у асобных раёнах — моцны парывісты.
Уначы тэмпература паветра складзе ад +5 градусаў па паўднёвым усходзе да +14 градусаў па паўночным захадзе. Удзень тэрмометры пакажуць 16-23 градусаў вышэй за нуль, па поўдні і паўднёвым усходзе да 25 градусаў цяпла.