У сераду ў Беларусі — да +23 і штармавое папярэджанне

На 19 жніўня сіноптыкі ў Беларусі абвясцілі штармавое папярэджанне пра небяспечную метэаралагічную з'яву (чырвоны ўзровень небяспекі), перадае БЕЛТА.

У гэты дзень чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Вецер прагназуецца паўночна-ўсходні, усходні ўначы 3-8 метраў за секунду, удзень — 6-11 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе +5...+11 градусаў, месцамі +2...+4. Удзень сіноптыкі абяцаюць 16-21 цяпла, па паўднёвым захадзе — да 23 градусаў вышэй за нуль.

Фота: bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі