У сераду ў Беларусі будзе да 2 градусаў цяпла

28 студзеня ў Беларусі будуць невялікія ападкі, пераважна снег. Месцамі па краіне прагназуюцца слабы туман і галалёд. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер будзе паўднёвы, 3-8 метраў за секунду.

Як інфармуе БЕЛТА, у сераду ўначы чакаецца 2-9 градусаў ніжэй за нуль, пры праясненнях — да 9-11 марозу, удзень — ад мінус 3 да 2 градусаў цяпла.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі