У сераду пройдуць дажджы, будзе да +15

У сераду пройдуць дажджы, будзе да +15

У бліжэйшыя суткі, 21 верасня, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е Уначы месцамі, раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах уначы і раніцай чакаецца слабы туман.

Вецер будзе паўночны, 5-10 метраў за секунду.

Мінімальная тэмпература паветра ўначы складзе 3-9 градусаў цяпла, а ўдзень паветра прагрэецца да 9-15 градусаў са знакам плюс, перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі