У сакавіку сярэдні заробак у Беларусі вырас на 76,4 рубля

У сакавіку сярэдні заробак у Беларусі вырас на 76,4 рубля

У сакавіку сярэдні заробак у Беларусі вырас на 76,4 рубля. Калі ў лютым ён складаў 850,4 рубля, дык у наступным месцы — 926,8 рубля, інфармуе прэс-служба Нацыянальнага статыстычнага камітэта. Гэта менш, чым патрабаваў ад ураду Аляксандр Лукашэнка — 1000 рублёў па выніках першага кварталу (гл. відэа).

У Мінску сярэдні заробак работнікаў склаў 1364,9 рубля. У абласцях самы высокі ў Мінскай вобласці — 895,2 рубля, самы нізкі — у Віцебскай вобласці, дзе ён склаў 764,8 рубля. Найбольш высокааплатнымі па-ранейшаму з’яўляюцца спецыялісты сферы інфармацыйных тэхналогій і абслугоўвання — 5092,5 рубля.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі