У рэйтынгу карупцыі Беларусь дзеліць 119-е месца з афрыканскімі краінамі

Міжнародны рух па супрацьдзеянню карупцыі Transparency International апублікаваў штогадовы "Індэкс упрымання карупцыі". Самымі карумпаванымі ў свеце з'яўляюцца Паўночная Карэя і Самалі, якія набралі па 8 балаў. Найбольш чыстымі ад карупцыі лічацца Данія, Новая Зеландыя і Фінляндыя, якія набралі 92, 92 і 98 балаў, інфармуе ВВС.

Беларусь сёлета заняла ў "Індэксе ўпрымання карупцыі" 119-е месца (разам з Мазамбікам, С'ера-Леонэ, Танзаніяй і Вьетнамам). Летась у нашай краіны быў 123-ці радок. Адзначым, што Transparency International уключыла ў рэйтынг 175 краін свету.

"Індэкс успрымання карупцыі за 2014 паказвае, што эканамічнае развіццё становіцца немагчымым, а высілкі, накіраваныя супраць карупцыі, аказваюцца бясплоднымі, калі лідары і высокапастаўленыя асобы злоўжываюць уладай, каб прыбраць да рук дзяржаўныя сродкі дзеля асабістай выгады", — пракаментаваў рэйтынг кіраўнік Transparency International Хасэ Угас.

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі