У Расіі загінуў беларус, які ўпаў у мора на водным парашуце

У Расіі загінуў беларус, які ўпаў у мора на водным парашуце

У Расіі загінуў грамадзянін Беларусі, які ўпаў у мора на водным парашуце. Разам з ім загінула расіянка. Трагічнае здарэнне адбылося 23 ліпеня каля аднаго з пляжаў у вёсцы Андрэеўка Хасанскага раёна Прыморскага краю. Як інфармуе прэс-служба мясцовага ўпраўлення Следчага камітэта РФ, мужчына і жанчына скарысталіся паслугамі пракату на парашутнай сістэме за катэрам, заплацілі каля 40 долараў.

"Аднак, прыцягнутыя да аказання дадзенай паслугі асобы, не зафіксавалі іх да страховачнай камізэлькі і падвеснай сістэмы парашута, у сувязі з чым пры ўздыме парашутнай сістэмы за катэрам на вышыню не менш за 50 метраў над морам, мужчына і жанчына ўпалі на водную паверхню, — гаворыцца ў паведамленні СК. — У выніку атрыманых пры падзенні пашкоджанняў адпачывальнікі загінулі".

Крымінальную справу распачалі па артыкуле "аказанне паслуг, якія не адпавядаюць патрабаванням бяспекі жыцця і здароўя спажыўцоў". Дапытваюцца сведкі, прызначаныя эксперытызы.

Сайт vestiprim.ru называе прозвішча загінулага — Ціхановіч. Адзначаецца, што прадпрымальнікі, якія займаюцца пляжным бізнесам, раней з такімі здарэннямі не сутыкаліся. А цяпер ім пагражае да 2 гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі