У Расіі распачалі блакіроўку Telegram

У Расіі распачалі блакіроўку Telegram

У Расіі распачалася працэдура блакіроўкі доступу да сервісу Telegram. Цягам сутак даменныя імёны і IP-адрасы яго сервераў будуць уносіць у рэестр заблакаваных сайтаў, а расійскія аператары сувязі павінны будуць абмежаваць да іх доступ, паведамляюць інфармагенцтвы.

Нагадаем, што блакіроўку Telegram на тэрыторыі Расіі ініцыяваў Раскамнагляд, які падаў на папулярны сервіс пазоў у суд. Кіраўніцтва Telegram адмовілася даваць спецслужбам ключы для дэшыфроўкі перапіскі сваіх карыстальнікаў, хоць гэтага патрабуе расійскае заканадаўства. Раскамнагляд мяркуе, што праз такі сервіс можа распаўсюджвацца небяспечная інфармацыя. Суд задаволіў пазоў і вынес рашэнне аб блакіроўцы.

Пры гэтым у Раскамнаглядзе заяўляюць, што пасля выканання патрабаванняў заканадаўства Telegram на тэрыторыі Расіі могуць разблакаваць.

ФСБ у сярэдзіне ліпеня мінулага года запатрабавала ад кіраўніцтва кампаніі даць ключы для дэкадавання паведамленняў. Заснавальнік сервісу Павел Дураў заявіў, што не будзе выконваць законы, якія “несумяшчальныя з абаронай прыватнага жыцця і палітыкай канфідэнцыйнасці”.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі