У Расіі новыя правілы правозу ручной паклажы ў самалётах

У Расіі новыя правілы правозу ручной паклажы ў самалётах

У Расіі змяніліся правілы правозу ручной паклажы ў самалётах. Раней быў прыняты закон, які дазваляе авіяперавозчыкам прадаваць квіткі па безбагажных тарыфах. Такім чынам, яны могуць прапанаваць пасажырам незваротныя квіткі, у якія не ўваходзіць норма бясплатнага багажу, аднак правоз ручной паклажы па-ранейшаму уключаны. Бясплатны багаж застаецца абавязковай умовай толькі для зваротных тарыфаў і ён павінен быць не менш за 10 кг вагой. Згодна з новымі правіламі, норма правозу ручной паклажы складае не менш за 5 кг.

Гэта азначае, што авіякампанія абавязана прыняць на борт ручную паклажу памерам да 5 кг, але па жаданні перавозчыка мяжа можа быць зрушаная ў бок павелічэння. Так, напрыклад, некаторыя кампаніі адзначалі, што маюць намер захаваць дзеючыя нормы правозу ручной паклажы — да 10 кг. Акрамя таго, скараціўся спіс бясплатных для перавозкі прадметаў (звыш ручной паклажы).

Раней у яго ўваходзілі 16 найменняў, у тым ліку жаночая сумачка або партфель, папка для папер, парасон, кій, букет кветак, верхняя вопратка, кнігі ці часопісы, мабільны тэлефон, фотаапарат, відэакамера, ноўтбук, касцюм у портпледе, дзіцячая калыска, мыліцы , складаны вазок. Цяпер з пераліку прыбраны мабільны тэлефон, ноўтбук і парасон, бо іх можна схаваць у торбу. Затое дазволілі асобна правозіць заплечнік, перадаюць замежныя СМІ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі