У пятніцу ў Беларусі чакаецца да +18

Ноччу пераважна ў паўднёва-ўсходніх раёнах, а днём месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. У начны і ранішні час у асобных раёнах чакаецца слабы туман, паведамляе БЕЛТА. Вецер будзе паўднёва-ўсходні 4-9 метраў за секунду.



Тэмпература паветра ўначы складзе +1...+7 градусаў, па поўначы краіны пры праясненнях будзе ад 0 да -2 градусаў. Удзень чакаецца ад 11 да 18 градусаў цяпла.



Фота з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі