У пятніцу ў Беларусі будзе да 13 цяпла, без ападкаў

У пятніцу, 20 сакавіка, у Беларусі будзе без ападкаў. Вецер у начныя гадзіны прагназуецца няўстойлівы слабы, у дзённыя — паўднёва-заходні, 3-8 метраў за секунду.

Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя, тэмпература паветра ўначы складзе ад 0 да 5 градусаў ніжэй за нуль, удзень — 8-13 цяпла.

У суботу і нядзелю ў Беларусі пахаладае, тэмпература паветра ўдзень складзе ад 2 да 9 градусаў вышэй за нуль. Чакаецца дождж і мокры снег. Такія ўмовы надвор'я захаваюцца і ў пачатку наступнага тыдня, пацяпленне пачнецца толькі ў сераду.

Фота: bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі