Сіноптыкі: У пятніцу Беларусь накрыюць дажджы

Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі гідраметэацэнтр.



На большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць дажджы, па паўднёвай палове чакаюцца навальніцы і моцныя дажджы. Вецер паўночна-ўсходні 5-10 метраў за секунду, у многіх раёнах — з парывамі да 15-20 метраў за секунду.



Тэмпература паветра ўначы складзе +7...+12 градусаў. Удзень будзе ад 13 да 19 градусаў цяпла, па паўднёвым усходзе ўначы прагназуецца ад 13 да 15 градусаў цяпла. Удзень будзе +20...+25 градусаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі