У Пружанах валіцца ЗАГС (фота)

Паўкола з чатырох калон на высокім ганку, стылізаванае пад рымскі порцік, растрэскалася па стыках. Справа  шчыліна паміж сцяной суседняй гасцініцы і верхам порціка дасягае 2 сантыметраў і зеўрае небам, калі глядзець знутры.  І гэта пры тым, што верхняя частка порціка складзеная з паасобных цаглінаў.



Загадчыца ЗАГСа пацвярджае: праблема ёсць: “Вельмі добра ведаем. Але наша кіраўніцтва не надта хоча падтрымаць нас. Капітальны рамонт нам ужо патрэбен. На “Дажынкі” нам рабілі гэты ЗАГС, у 2003 годзе. Рамонт тут быў, але такі, напалову касметычны. Гэтыя калоны даляпілі, іх раней не было”.





Унутры будынка вільготна, зімой холадна. У кутах адсталі шпалеры, адсырэла мэбля. Мабыць, таму ён і разбураецца, кажа жанчына.