У Печах загінуў вайсковец — інструктар па ваджэнні
![У Печах загінуў вайсковец — інструктар па ваджэнні](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/vojska-1509.jpg.webp?itok=zmM_P_Ol)
У Печах загінуў вайсковец, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.
"Падчас правядзення планавых заняткаў у 72-м гвардзейскім аб'яднаным навучальным цэнтры падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў у выніку парушэння правілаў эксплуатацыі тэхнікі вайсковец, інструктар па ваджэнні, атрымаў траўму, несумяшчальную з жыццём", — гаворыцца ў паведамленні ваеннага ведамства.
Камісія Мінабароны разам з праваахоўнымі органамі праводзіць праверку, кабв ысветліць прычыны і ўмовы здарэння.
Мінабароны выказвае спачуванні родным і блізкім. Імя загінулага не называецца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.