У Паўночнай Македоніі памерла беларуская турыстка
Охрыд, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
У горадзе Охрыд у Паўночнай Македоніі 5 жніўня раптоўна памерла беларуская турыстка. Пра гэта паведамляе дзяржаўнае інфармагенцтва БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу беларускага МЗС.
"Амбасада Беларусі ў Сербіі знаходзіцца ў кантакце з праваахоўнымі органамі Паўночнай Македоніі, кіраўніком турыстычнай групы і сваякамі загінулай", — пракаментавалі ў МЗС.
Таксама прадстаўнікі дыпламатычнага ведамства заявілі, што аказваецца неабходная консульская дапамога.
Іншыя падрабязнасці не паведамляюцца.