У панядзелак захаваецца надвор’е з дажджом і мокрым снегам

У панядзелак захаваецца надвор’е з дажджом і мокрым снегам

У бліжэйшыя суткі, 13 лістапада, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. Уначы па паўднёвым захадзе, удзень на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца мокры снег і дождж. Удзень у асобных раёнах такія ападкі будуць моцныя.

Вецер будзе пераменных напрамкаў , умеркаваны, удзень па паўднёвым усходзе — парывісты.

Тэмпература паветра ўначы і раніцай складзе ад -2 да +3, у другой палове дня слупкі тэрмометраў падымуцца максімум да 7 градусаў вышэй за нуль, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі