Італія высветліць, як падазраваны ў дыверсіі ў Лейпцыгу атрымаў візу ў Мінску
Аэрапорт у Лейпцыгу / Reuters
Італія праверыць абставіны выдачы візы грамадзяніну Беларусі з расійскім пашпартам, якога падазраюць у спробе атакі на аэрапорт у Лейпцыгу, піша Euractiv. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Італіі Антоніа Таяні.
Напярэдадні нямецкія NDR, WDR і SZ паведамілі, што адзін з падазраваных уехаў у Шэнгенскую зону па італьянскай турыстычнай візе. Яе выдалі ў канцы красавіка ў італьянскім дыпламатычным прадстаўніцтве ў Мінску.
"Расследаванне будзе праведзена. Аднак усё гэта пацвярджае, што існуюць спробы з боку шэрагу краін прадпрымаць дзеянні супраць ЕС, у тым ліку з прыцягненнем людзей, якія не маюць судзімасці і не выклікаюць падазрэнняў", — заявіў Таяні. Ён таксама заклікаў захоўваць пільнасць і заявіў, што ведае пра метады і інструменты, якія гэтыя краіны выкарыстоўвалі ў мінулым.