У пятніцу ў Беларусі будзе да +24 градусаў і без дажджоў

Лета

Лета / Еўрарадыё

У пятніцу, 28 жніўня, у Беларусі чакаецца малавоблачнае без ападкаў надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

Уначы і зранку месцамі будзе згушчацца слабы туман. Вецер прагназуецца ўсходні, паўднёва-ўсходні — ад слабога да ўмеранага.

Тэрмометры ўначы пакажуць 6-12 градусаў вышэй за нуль, месцамі чакаецца +3...+5 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да 19-24 градусаў цяпла.

У суботу, 29 жніўня, прагназуецца пераменная воблачнасць. Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўдзень па заходняй палове краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі – навальніцы. Вецер прагназуецца паўднёвай чвэрці парывісты, удзень пераважна па заходняй палове — моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе 5-12 градусаў цяпла, па захадзе — да +15 градусаў. Удзень будзе 21-28 градусаў вышэй за нуль.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.