Выходныя ў Беларусі будуць пераважна без ападкаў
Восень, ілюстрацыйнае фота
У суботу, 7 лістапада, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў. Вецер прагназуецца паўночна-заходні, заходні — ад слабога да ўмеранага.
Тэрмометры ўначы пакажуць 0...-5 градусаў. Удзень чакаецца 2-7 градусаў са знакам "плюс".
У нядзелю, 8 лістапада, таксама чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўначы месцамі па паўночным усходзе краіны пройдуць невялікія ападкі — дождж і мокры снег. Уначы і зранку месцамі прагназуюцца туман і слабы галалёд. Вецер будзе заходні, паўночна-заходні ўмераны. Уначы тэмпература паветра складзе ад 3 градусаў марозу да 3 градусаў цяпла, пры праясненнях будзе да -5 градусаў. Удзень сіноптыкі абяцаюць 2-8 градусаў вышэй за нуль.