Дождж і мокры снег чакаюцца ў Беларусі ў сераду
Снег, ілюстрацыйнае фота / vk.com
У сераду, 11 лістапада, у Беларусі прагназуецца пераважна воблачнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі — дождж і мокры снег. Уначы і зранку месцамі па Беларусі чакаюцца слабыя туман і галалёд. Вецер будзе пераменных кірункаў умераны.
Тэрмометры ўначы пакажуць -3...+3 градусы. Удзень паветра прагрэецца да 1-6 градусаў вышэй за нуль.
У чацвер, 12 лістапада, будзе пераважна воблачна. Уначы месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, уначы — з мокрым снегам. Уначы і зранку ў асобных раёнах прагназуюцца слабыя туман і галалёд. Вецер будзе паўднёвай чвэрці ўмераны, удзень месцамі — парывісты. Тэрмометры ўначы пакажуць ад 3 градусаў марозу да 3 градусаў цяпла. Удзень чакаецца +1...+7 градусаў, па паўднёвым захадзе месцамі будзе да 9 градусаў вышэй за нуль.