У сераду ў Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы і парывісты вецер
Лета
У сераду, 19 жніўня, у Беларусі ўначы будзе воблачна з праясненнямі, удзень прагназуецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Уначы на большай частцы тэрыторыі краіны, удзень месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы ў асобных раёнах па поўначы краіны чакаюцца моцныя дажджы. Месцамі прагрымяць навальніцы. Вецер будзе заходні, удзень — з пераходам на паўднёвы парывісты, уначы месцамі на паўночным усходзе — моцны парывісты да 15-20 метраў за секунду.
Тэрмометры ўначы пакажуць 7-13 градусаў вышэй за нуль, удзень будзе +18...+23 градусы.
У чацвер, 20 жніўня, чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Уначы на большай частцы тэрыторыі, удзень — месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер будзе заходняй чвэрці парывісты. Уначы тэрмометры пакажуць 9-16 градусаў цяпла. Удзень паветра прагрэецца да 19-26 градусаў са знакам "плюс".