У панядзелак у Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі — навальніцы
21 верасня ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Уначы часам будуць ісці дажджы, па паўночным усходзе — моцныя. Удзень на большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі — навальніцы. Уначы і зранку ў асобных раёнах магчымы слабы туман. Вецер пераменных напрамкаў умераны, пры навальніцах парывісты.
Тэмпература паветра ўначы будзе 8-15 градусаў цяпла. Удзень прагназуюць +14...+20 градусаў, па паўднёвым усходзе — да 22 градусаў вышэй за нуль.
Фота: БЕЛТА