У панядзелак у Беларусі пачнецца пацяпленне

У панядзелак у Беларусі пачнецца пацяпленне

У бліжэйшыя суткі, 25 студзеня, у Беларусі чакаецца хмарнае і марознае надвор’е. У асобных раёнах прагназуецца моцны снег. Раніцай і ўдзень па заходняй палове краіны пройдзе мокры снег, дождж. Месцамі магчымае наліпанне мокрага снегу, туман і галалёдзіца.

Вецер будзе паўднёва-заходні, удзень з пераходам на паўночна-заходні ўмеркаваны.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 па захадзе да мінус 16 па ўсходзе. Удзень чакаецца ад мінус 4 да плюс 2 градусаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі