У панядзелак пратрымаецца марознае надвор’е да мінус 8-14 градусаў

У панядзелак пратрымаецца марознае надвор’е да мінус 8-14 градусаў

У бліжэйшыя суткі, 6 лютага, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е, на паўднёва-заходняй палове краіны сіноптыкі прагназуюць снег. Уначы і раніцай на поўдні таксама будзе слабы туман. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца.

Вецер будзе ўсходні ўмеркаваны, удзень парывісты.

Тэмпература паветра цягам сутак складзе мінус 8-14 градусаў, па паўднёвым захадзе — 4-7 градусаў ніжэй за нуль. Уначы па паўночным усходзе пры праясненнях будзе 15-18 градусаў марозу, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі