У панядзелак крыху пахаладае, але на поўдні яшчэ будзе мокры снег

У панядзелак крыху пахаладае, але на поўдні яшчэ будзе мокры снег

У бліжэйшыя суткі, 24 снежня, у Беларусі чакаецца пераважна хмарнае надвор’е. Часам будзе ісці снег, уначы на поўдні краіны — мокры снег, месцамі моцны. Магчымае наліпанне мокрага снегу.

У асобных раёнах чакаецца слабы туман, на дарогах галалёдзіца. Вецер — пераменных напрамкаў, удзень паўночна-заходні ўмеркаваны.

Тэмпература паветра цягам сутак складзе ад мінус 1 да мінус 7 градусаў, уначы пры праясненнях — да мінус 9, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі