У палітзняволенай Вікторыі Кульшы знайшлі анкалогію

Вікторыя Кульша 

Вікторыя Кульша  / spring96.org

У тройчы асуджанай палітзняволенай Вікторыі Кульшы выявіла анкалягічнае захворванне, піша "Радыё Свабода" са спасылкай на крыніцу.

Апошнім часам Вікторыю трымалі ў памяшканні камернага тыпу, але перад Новым годам змясцілі ў ШІЗА. Прычына знаёмым Вікторыі невядома. Пры гэтым ні матраца, ні пасцельнай бялізны ёй не выдалі. Ад холаду ратавалася фізічнымі практыкаваннямі. "З таго часу ад яе няма вестак, таму і думаем, што яна сустрэла Новы год там жа, у ШІЗА. Гэта вельмі складана з яе станам здароўя", — кажа суразмоўца выдання. Усяго летась Кульша правяла сумарна ў ШІЗА і памяшканні камернага тыпу (ПКТ) каля 100 дзён.

Вікторыю Кульшу, нагадаем, затрымалі ў лістападзе 2020 года і абвінавацілі ў арганізацыі пратэстаў. Яна была адміністратарам тэлеграм-канала "Кіроўцы 97%". Летам 2021 года суд прыгаварыў яе да двух з паловай гадоў пазбаўлення волі. У Гомельскай калоніі на яе завялі яшчэ адну крымінальную справу аб "злосным непадпарадкаванні" супрацоўнікам калоніі, суд у выніку прыгаварыў яе да дадатковага года пазбаўлення волі. Потым Вікторыю перавялі ў калонію ў Зарэчча, дзе ціск з боку адміністрацыі працягнуўся. Яе зноў кідалі ў карцэр, на паўгода адправілі ў памяшканне камернага тыпу. Вікторыя на знак пратэсту некалькі разоў аб'яўляла галадоўку. У выніку на яе зноў распачалі справу за непадпарадкаванне і прызначылі яшчэ год калоніі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі