У Палацы Незалежнасці ў Мінску сёння збіралася ўсё кіраўніцтва "сілавікоў"

У Палацы Незалежнасці ў Мінску сёння збіралася ўсё кіраўніцтва "сілавікоў"

5 ліпеня ў Палацы Незалежнасці ў Мінску збіралася ўсё кіраўніцтва "сілавікоў". Аляксандр Лукашэнка ўручаў генеральскія пагоны. Таксама адбылася цырымонія ўшанавання выпускнікоў вышэйшых вайсковых навучальных устаноў.

Як інфармуе прэс-служба кіраўніка дзяржавы, пагоны генерал-маёра атрымалі першы намеснік начальніка тылу Узброеных сіл, начальнік штабу тылу Аляксандр Панфераў, намеснік начальніка ўзбраення УС, начальнік штабу ўзбраення Андрэй Федзін, начальнік Мінскай сувораўскай вучэльні Аляксандр Навуменка. Генерал-маёрам міліцыі сталі Іван Кубракоў, начальнік УУС Віцебскага аблвыканкама, і Аляксандр Астрэйка, начальнік УУС Брэсцкага аблвыканкама. Начальнік Гродзенскай рэгіянальнай мытні Андрэй Кавальчук атрымаў званне дзяржаўнага дарадцы мытнай службы III рангу.

"Абарона Радзімы — гэта нялёгкая, але высакародная праца, — гаварыў Лукашэнка. — Беларускі народ верыць у вас, разлічвае на вашу адказнасць і высокі прафесіяналізм. Вы павінны апраўдаць гэты давер і годна выканаць ускладзеныя задачы на вашым наступным службовым этапе".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі