Сіноптыкі: У нядзелю ў Беларусі чакаюцца дажджы

Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі гідраметэацэнтр.





Пераважна ў паўднёва-ўсходніх раёнах пройдуць дажджы, месцамі — моцныя дажджы. Вецер пераменных напрамкаў 3-8 метраў у секунду.





Тэмпература паветра ўначы складзе +1...+7 градусаў. Па Гродзенскай , Віцебскай і па паўночным захадзе Мінскай вобласці чакаюцца замаразкі ад 0 да 3 градусаў. Удзень прагназуецца ад 6 да 12 са знакам "плюс", месцамі паветра прагрэецца да 13-16 градусаў.





Фота — dreamworlds.ru