У нядзелю ў Беларусі будзе дажджлівае надвор’е

У нядзелю ў Беларусі будзе дажджлівае надвор’е

У бліжэйшыя суткі, 6 верасня, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. Уначы месцамі, раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца дажджы, па паўднёвым усходзе ў асобных раёнах яны будуць моцнымі. Таксама ўдзень месцамі пройдуць навальніцы.

Вецер будзе пераменных напрамкаў, умеркаваны.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 8 да плюс 14 градусаў, удзень — 14-20 вышэй за нуль, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Фота: Bymedia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі