Вы тут

У нядзелю ў Беларусі будзе да +26

Восень у Беларусі / Еўрарадыё

У нядзелю, 13 верасня, у Беларусі будзе без ападкаў, паведамляе Белгідрамет.

У начныя і ранішнія гадзіны месцамі магчымы туман. Вецер будзе паўднёва-заходні, заходні ноччу слабы, днём умераны.

Уначы чакаецца ад +6 да +12 градусаў, днём — ад +17 да +23, па паўднёвым усходзе — +24 да +26.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.