Вы тут

У новы кліп Сержа Танкяна трапілі кадры з мінскіх пратэстаў

Мінскія пратэсты трапілі ў кліп Сержа Танкяна / кадр з відэа

Кадры з акцыяў пратэсту на мінскіх вуліцах трапілі ў новы кліп Сержа Танкяна, лідара гурта System Of A Down

Прэм'ера кліпа на песню Electric Yerevan адбылася сёння на YouTube-канале музыкі. Песня прысвячаецца армянскім пратэстам у Ерэване з 2008 года па нашыя дні. 

Напрыканцы відэашэрагу паказаныя акцыі пратэсту ў Мінску (на адзнацы 3:38), Сант'яга, Бейруце, Ганконгу, Маскве, Мінеапалісе.

Кліп за некалькі гадзін паглядзелі амаль 40 тысяч разоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.