У ноч на чацвер па большай частцы Беларусі чакаюцца замаразкі

Начныя замаразкі прагназуюць у Беларусі / pixabay.com
Начныя замаразкі прагназуюць у Беларусі / pixabay.com

У чацвер, 4 траўня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.

Па паўднёвым усходзе краіны часам пройдуць дажджы. Удзень невялікія кароткачасовыя дажджы прагназуюцці месцамі і ў паўночных раёнах. Вецер уначы будзе няўстойлівы слабы, удзень — заходні, паўночна-заходні, слабы да ўмеранага.

Уначы на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца замаразкі ад 0 да -3, месцамі мінімальная тэмпература паветра будзе +1...+5. Найбольш цёпла будзе на Гомельшчыне: там прагназуюць 6-9 вышэй за нуль. Удзень паветра прагрэецца да +10...+16, месцамі на поўдні краіны будзе да 18 цяпла.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі