У назіральны савет "Белтрансгазу" ўвайшоў яшчэ адзін прадстаўнік "Газпрома"

У склад назіральнага савета "Белтрансгазу" ўключаны яшчэ адзін прадстаўнік "Газпрома". Пра гэта паведаміў прэс-сакратар беларускага прадпрыемства Уладзімір Чэкаў. Паводле яго слоў, чарговы агульны сход акцыянераў адбыўся 28 сакавіка. На ім была разгледжана і зацверджана справаздача аб выніках дзейнасці "Белтрансгазу" за 2007 год, вызначаны асноўныя задачы сумеснага прадпрыемства на 2008 год.

Як зазначыў прэс-сакратар, былі таксама заслуханы справаздачы назіральнага савета і рэвізійнай камісіі "Белтрансгазу", выбраны іх новыя склады. Цяпер у назіральны савет, які складаецца з васьмі членаў, уваходзяць два прадстаўнікі "Газпрома".

Нагадаем, 25 ліпеня ў склад савета беларуска-расійскага газатранспартнага прадпрыемства ўвайшоў намеснік старшыні праўлення расійскай кампаніі Валерый Голубеў. 28 сакавіка ў назіральны савет быў уключаны начальнік упраўлення карпаратыўнага кантролю дэпартамента па кіраванні маёмасцю і карпаратыўных адносінах "Газпрома" Мікалай Васільеў.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі