У МУС паведамілі пра экстрадыцыю з Іспаніі 46-гадовага беларуса

У МУС паведамілі пра экстрадыцыю з Іспаніі 46-гадовага беларуса

У МУС РБ паведамілі пра экстрадыцыю з Іспаніі 46-гадовага беларуса. Мужчына абвінавачваецца ў падатковых злачынствах. Ён чатыры гады быў у міжнародным вышуку па лініі Інтэрпала і затрымаць яго ўдалося толькі дзякуючы "сумесным аператыўна-вышуковым мерапрыемствам". 13 студзеня беларус прыляцеў у Мінск з Барселоны. Цяпер ён у руках беларускай міліцыі.

Ураджэнец Мінска абвінавачваецца ў ілжэпрадпрымальніцтве і ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Мужчыну называюць кіраўніком злачыннай групы, якая некалькі гадоў стварала ілжэпрадпрымальніцкія структуры ў сталіцы і ў Мінскай вобласці (агулам — 47). Страты дзяржавы ад дзейнасці "прадпрымальнікаў" склалі больш за мільён рублёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі