У МНС Беларусі завяршылі ўзбраенне ратавальнікаў
![Не пераблытайце — так можа выглядаць ратавальнік](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-04/pistol-2204.jpg.webp?itok=l2FssTrj)
Не пераблытайце — так можа выглядаць ратавальнік / pixabay.com
У Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях завяршылі ўзбраенне асабовага складу, заявіў у эфіры тэлеканала СТБ кіраўнік ведамства Вадзім Сіняўскі.
Таксама ў МНС, па словах міністра, складаюць "перспектыўную праграму ўзбраення на будучыню" і плануюць "даўмацоўваць падраздзяленні".
"Мы працягваем трэніроўкі асабістага складу, прычым яны праводзяцца сумесна з нашымі калегамі з іншых сілавых структур — у першую чаргу, МУС, КДБ, па тых задачах, якія яны вырашаюць па прызначэнні, а мы — ва ўзаемадзеянні з імі", — паведаміў Сіняўскі.
Пра ўзбраенне ратавальнікаў заявіў Аляксандр Лукашэнка ў лютым 2022 года. Ён сказаў, што ў выпадку ўзброенага канфлікту супрацоўнікі МНС "не толькі пажар будуць тушыць". У чэрвені таго ж года Сіняўскі расказаў, што ратавальнікаў узброяць пісталетамі і аўтаматамі.
Мілітарызацыя ратавальнікаў пачалася пасля масавых пратэстаў 2020 года. Ведамства, якое да таго мела пазітыўны імідж, было кінутае на барацьбу з нацыянальнай сімволікай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.