У Мінску злавілі п'янага кіроўцу на ўжо канфіскаванай машыне

У лютым сёлета па чарговым такім факце прайшло паседжанне суда. У мужчыны канфіскавалі аўтамабіль "Мазда 626", яго аштрафавалі на 39 мільёнаў рублёў.



Як паведамляе БЕЛТА, легкавік, які належыў маці мінчука, быў апячатаны і чакаў адпраўкі на стаянку пад ахову. Тым не менш 20 сакавіка мужчына вырашыў праехаць на аўтамабілі апошні раз, сарваў пломбы. Ён ужо быў у стане алкагольнага ап'янення.



На вуліцы Сухараўскай зламыснік пашкодзіў іншы аўтамабіль і з месца здарэння з'ехаў. Аднак відавочцы запомнілі нумар машыны і паведамілі ў ДАІ. Неўзабаве на вуліцы Нёманскай "неабыякавы грамадзянін" затрымаў п'янага кіроўцу і ўтрымліваў яго да прыезду праваахоўнікаў. Экспертыза выявіла ў затрыманага 2 праміле алкаголя ў крыві. Свой аўтамабіль ён паспеў сур'ёзна разбіць.



21 сакавіка маці затрыманага напісала заяву ў ДАІ пра тое, што ў яе скралі аўтамабіль. Яе заява цяпер разглядаецца.
 

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі