Па Мінску на аўтамабілі ездзіў п'яны вайсковец-кантрактнік
![Аштрафавалі і звольнілі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-07/kan1.jpg.webp?itok=OMKRp28v)
Аштрафавалі і звольнілі / t.me/minobl_uvd/
Па Мінску на аўтамабілі ездзіў п'яны вайсковец-кантрактнік. Адміністрацыйнае правапарушэнне разглядалася на выязным пасяджэнні ў яго вайсковай часці.
Як паведамляе міліцыя Мінскай вобласці, здарэнне адбылося а 5-й гадзіне раніцы 7 ліпеня. Вайскоўца спынілі на вуліцы Якуба Коласа. У яго было 1.3 праміле.
На разгляд справы сабралі і салдат, і афіцэраў. ДАІ аштрафавала кантрактніка на 8 тысяч рублёў "з пазбаўленнем права займацца пэўнай дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі тэрмінам на 5 гадоў". З Узброеных сіл мужчыну звольнілі.
![Па Мінску на аўтамабілі ездзіў п'яны вайсковец-кантрактнік](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/Kan2.jpg.webp?itok=1wGQWbJ6)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.