Супрацоўнікі КДК затрымалі галоўнага рэдактара "Ежедневника" Сяргея Сацука

Супрацоўнікі КДК затрымалі галоўнага рэдактара "Ежедневника" Сяргея Сацука

У сераду, 25 сакавіка, у Мінску затрымалі галоўнага рэдактара анлайн-выдання "Ежедневник" Сяргея Сацука. Пра гэта Еўрарадыё распавёў брат журналіста Аляксандр Сацук.

TUT.by са спасылкай на калег Сацука піша, што затрыманне адбылося ў грамадскім месцы. Людзі, якія назваліся супрацоўнікамі Камітэта дзяржкантролю, папрасілі яго паказаць дакументы, а потым павезлі з сабой.

Цяпер Сяргей Сацук знаходзіцца ў будынку Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК. Менавіта адтуль Аляксандру Сацука патэлефанавалі і папрасілі прыехаць за дакументамі брата.

Сяргей Сацук здабыў шырокую вядомасць сваімі журналісцкімі расследаваннямі. Самым гучным з іх за апошні час стала расследаванне пра пастаўкі ў Беларусь незарэгістраванай вакцыны "Эўпента". Днямі Сацук апублікаваў калонку пра тое, што не верыць статыстыцы Мінздароўя па распаўсюдзе ў Беларусі каранавіруснай інфекцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі