У Мінску за 29 красавіка выпала 30% месячнай нормы ападкаў

29 красавіка ў Мінску за дзень выпала 30% месячнай нормы ападкаў, перадае БелаПАН. У абсалютным выяўленні колькасць ападкаў склала 14 мм, або 14 літраў вады на квадратны метр тэрыторыі. Норма ападкаў для Мінска ў красавіку — 46 мм.

Па колькасці ападкаў сталіца падзяліла першае месца з Докшыцамі. Праўда, ў Докшыцах месячная норма складае 44 мм, таму ў адсотках Докшыцы атрымалі больш за сталіцу — 32%. На трэцім месцы Вілейка, дзе выпала 8 мм, альбо 17%.

Без дажджоў у сераду абыйшлося толькі на ўсходзе Брэсцкай, Магілёўскай і Гомельскай абласцей. У многіх раёнах прагрымелі навальніцы.

Фота — galeneastro.livejournal.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі