У Мінску з акна дома выкінулася пенсіянерка

У панядзелак, 24 жніўня, каля 14-й гадзіны мінскія ратавальнікі атрымалі выклік на вуліцу Рафіева. Як паведамляе прэс-служба МНС, ім давялося здымаць з брылька над пад'ездам цела 59-гадовай пенсіянеркі. Мяркуецца, што жанчына скончыла жыццё самагубствам, выкінуўшыся з акна.

Як паведамляла Еўрарадыё, некалькі тыдняў таму з акна чацвёртага паверху ў Мінску выкінуўся 28-гадовы мужчына. Ён таксама зваліўся на брылёк пад'езда.

Фота: moe-online.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі