У Мінску разлічваюць на амерыканскую нафту

У Мінску разлічваюць на амерыканскую нафту

16 сакавіка ў Адэсу прыбыў танкер з азербайджанскай нафтай для Беларусі. Ён ужо пачаў разгрузку, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на "Белнафтахім". Гэта ўжо другі танкер з азербайджанскай нафтай, першы прыбыў у адэскі порт 12 сакавіка. У аўторак чакаецца прыбыццё танкера з расійскай нафтай, набытай у трэйдараў, у Клайпеду. З Украіны "чорнае золата" даставяць па нафтаправодзе на Мазырскі НПЗ, з Літвы — па чыгунцы на Наваполацкі НПЗ.

Беларусь наладжэвае альтэрнатыўныя расійскім пастаўкі нафты з канца 2019 года. У Клайпедзе агулам павінны ў сакавіку прыняць чатыры танкеры з нафтай для Беларусі (першы прыбыў 4 сакавіка), у Адэсу прыбудзе яшчэ трэці танкер з азербайджанскай нафтай — агулам каля 250 тысяч тон.

Адначасова ў Мінску разлічваюць і на амерыканскую нафту. У пачатку лютага 2020-га з візітам у Беларусі быў дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа. Ён сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам і заявіў, што ЗША могуць на 100% забяспечыць нашу краіну нафтай. Праўда, эксперты даволі скептычна ацанілі такі праект найперш з-за складанай лагістыкі. Але Лукашэнка знайшоў выхад у пастаўках нафты з партоў Балтыі не па чыгунцы, а "па трубе", якую трэба дабудаваць, магчыма, за амерыканскія грошы. Амерыканскія кампаніі гатовыя неадкладна пачаць пастаўкі нафты ў Беларусь "па канкурэнтных цэнах", заявіў падчас нядаўняй тэлефоннай гутаркі з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем Пампеа.

Як паведамляе БЕЛТА, у "Белнафтахіме" кажуць, што фармат працы па пастаўках амерыканскай нафты прапрацоўваецца. Магчымасць такіх паставак не выключаецца. Аналізуецца і сітуацыя з "няшчаснай трубой" з Балтыкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі