У Мінску пачала працаваць першая ў Беларусі снегаплавільная станцыя
![У Мінску пачала працаваць першая ў Беларусі снегаплавільная станцыя](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/img_5994separatoryi-drobilki-copy.jpg.webp?itok=DA6Vz2_P)
У Мінску з 1 снежня пачала працаваць першая ў Беларусі снегаплавільная станцыя. Яна ўжо прыняла першыя 10 машын са снегам. З пачаткам снегападаў станцыя пачне працаваць на поўную магутнасць, інфармуе агенцтва "Мінск-навіны".
За дзень снегаплавільная станцыя можа перапрацаваць 5 тысяч кубічных метраў снегу ці 333 грузавікі з гэтым грузам. Мяркуецца, што новы аб'ект станоўча паўплывае на экалогію сталіцы, паколькі менш снегу будзе заставацца на газонах і ў іншых месцах.
У летні час станцыя будзе закансерваваная.
![У Мінску пачала працаваць першая ў Беларусі снегаплавільная станцыя](/sites/default/files/paragraphs/image/shema-snegoplavleniya-copy.jpg)
Фота: minsknews.by