У Мінску дзяўчаты цалавалі помнік гарадавому, міліцыянер быў супраць (відэа)

У Мінску дзяўчаты цалавалі помнік гарадавому, міліцыянер быў супраць (відэа)

У Мінску дзяўчаты цалавалі помнік гарадавому насупраць будынка МУС. Відэа з'явілася на старонцы Святланы Сугака ў Facebook. "Нехта павінен яму падарыць цяпло", — сказала адна з удзельніц флэшмобу. Пакуль дзяўчаты цалавалі гарадавога і гладзілі сабаку, каля іх з'явіўся міліцыянер, які папрасіў адыйсці ад помніка і выключыць камеру. Яму давялося адказваць на нязручныя пытанні. Напрыклад, пра тое, чаму гэты помнік такі асаблівы, што да яго нельга датыкацца. Праваахоўнік патлумачыў, што "любыя дзеянні" з помнікам забаронены кіраўніцтвам — ён знаходзіцца насупраць будынка МУС. І цалаваць яго нельга.

Як інфармавала Еўрарадыё, помнік царскаму гарадавому ўсталявалі на вуліцы Гарадскі Вал у пачатку 2017 года. Амаль адразу пачаліся акцыі: яму накідвалі пятлю на шыю, упрыгожвалі ЛГБТ-кветнікам. За гэта людзей затрымлівалі і штрафавалі. Апошні выпадак — юнак, праходзячы міма скульптуры, стукнуў гарадавога па твары. Хлопца затрымалі, і ён прынёс прабачэнні на відэакамеру.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі