У Мінску будуць вырашаць, ці працягваць палёты самалётаў у Егіпет
![У Мінску будуць вырашаць, ці працягваць палёты самалётаў у Егіпет](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/000022_417425_big.jpg.webp?itok=W-ZynhIJ)
У панядзелак, 9 лістапада, у Мінску будуць вырашаць, ці працягваць палёты самалётаў у Егіпет. У дэпартаменце па авіяцыі міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі пройдзе нарада па гэтым пытанні.
Як вядома, 6 лістапада расійскія ўлады прыпынілі палёты самалётаў у Егіпет да высвятлення прычын катастрофы А321, у якой загінулі 224 чалавекі. Беларускі бок такога рашэння не прыняў і ўчора рэйсы "Белавія" былі выкананы. У той жа час МЗС Беларусі рэкамендуе беларускім грамадзянам "часова ўстрымацца ад наведвання Егіпта з турыстычнымі мэтамі".
Як заявіў гендырэктар авіякампаніі "Белавія" Анатоль Гусараў, рашэнне аб працягненні палётаў у Егіпет будзе прынятае з улікам ацэнкі беларускіх спецыялістаў, якіх спецыяльна накіравалі ў гэтую краіну. Яны высвятляюць, ці палепшылася сітуацыя з бяспекай у аэрапортах, інфармуе БЕЛТА.
![У Мінску будуць вырашаць, ці працягваць палёты самалётаў у Егіпет](/sites/default/files/paragraphs/image/000022925878big_0.jpg)
Фота: БЕЛТА