Вы тут

У Мінску абвясцілі пошукі немца, у якога проста зламаўся тэлефон

ПСА "Ангел"

У Мінску ўвечары ў нядзелю абвясцілі пошукі 30-гадовага грамадзяніна Германіі Марціна Майстара. Каля 06:00 16 чэрвеня ён выйшаў з начнога клуба Hide на вуліцы Кастрычніцкай, пайшоў у невядомым кірунку і прапаў. Сябры немца, які не размаўляе па-руску, звярнуліся ў пошукава-выратавальны атрад «Анёл», і праз некалькі гадзін зніклага знайшлі.

Аказалася, што мужчына не выходзіў на сувязь проста таму, што ў яго зламаўся тэлефон. Дзе менавіта "знікаў" грамадзянін Германіі, не паведамляецца.