У Мінскай вобласці моцны вецер пашкодзіў дахі амаль 200 будынкаў

Дахі 194 будынкаў пашкоджаныя моцныя ветрам, які напярэдадні абрынуўся на Мінскую вобласць. Па стане на 20.00 14 красавіка 187 з іх не было адноўленыя, інфармуе рэгіянальнае ўпраўленне МНС. Сярод пашкоджаных будынкаў ёсць і 32 жылыя дамы. У той жа час рамонтныя брыгады паспелі аднавіць электрычнасць ва ўсіх населеных пунктах, пацярпелых ад ветру.

Стыхія бушавала ў Барысаўскім, Вілейскім, Валожынскім, Клецкім, Капыльскім, Лагойскім, Любанскім, Мінскім, Маладзечанскім, Слуцкім, Салігорскім, Старадарожскім і Чэрвенскім раёнах.

Раней, 13 красавіка ад моцнага ветру (да 24 метры за секунду) пацярпелі Мінск і 148 населеных пунктаў Беларусі, нагадвае БелаПАН. Пацярпелых няма.

Як стыхія "гаспадарыла" ў Брэсцкай і Мінскай абласцях. Фота і відэа

Фота: МНС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі