У Мінск прыбывае дэлегацыя ПАСЕ
![У Мінск прыбывае дэлегацыя ПАСЕ](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/pace-0709.jpg.webp?itok=zaJp5KZ5)
7 верасня пачынаецца візіт у Беларусь дэлегацыі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАсЕ). Візіт разлічаны з 7 па 10 верасня. Яго мэтай з'яўляецца ацэнка перадвыбарнай кампаніі і палітычнага клімату напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, перадае БелаПАН.
Дэлегацыю ПАСЕ складуць пяць чальцоў асамблеі. Узначаліць яе Рэа Дэнемеч з Турцыі. Таксама ў дэлегацыю ўваходзяць дэпутаты Ёнас Гунарсан (Швецыя), Марылуіза Бек (Нямеччына), Андрэй Гунько (Нямеччына) і Андрэа Рыгоні (Італія).
8-9 верасня ў дэлегацыі запланаваныя сустрэчы са старшынямі абедзвюх палат Нацыянальнага сходу, міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем і старшынёй Цэнтрвыбаркама Лідзіяй Ярмошынай. Акрамя таго прадстаўнікі ПАСЕ сустрэнуцца з асноўнымі ўдзельнікамі прэзідэнцкай выбарчай кампаніі або іх прадстаўнікамі, лідарамі апазіцыі, кіраўніком Белтэлерадыёкампаніі, прадстаўнікамі СМІ, няўрадавых арганізацый і дыпламатычнага корпуса.
Акрамя таго, дэлегацыя ПАСЕ ў складзе 11 чалавек прыбудзе ў Беларусь, каб назіраць за выбарамі непасрэдна ў дзень галасавання — 11 кастрычніка.
Фота: business.ua