У Мінкульце "пачысцілі" ўпраўленне па ахове гісторыка-культурных каштоўнасцей

У Мінкульце "пачысцілі" ўпраўленне па ахове гісторыка-культурных каштоўнасцей

З Міністэрства культуры звольнілі ключавых асоб упраўлення па ахове гісторыка-культурных каштоўнасцей, піша ТГ-канал "Спадчына"

10 студзеня апошні дзень быў у начальніцы ўпраўлення Наталлі Хвір і намесніцы начальніка аддзелу ўзгаднення і рэстаўрацыі Святланы Краюшкінай. Менавіта Краюшкіна ўзгадняла навукова-праектную дакументацыю на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на помніках гісторыі і культуры.

Паведамляецца, што абедзве жанчыны шчыра перажывалі за сваю справу і дбалі пра ахову гісторыка-культурных каштоўнасцяў і помнікаў. За гэта на іх неаднойчы скардзіліся начальству.

Гэта не першыя падобныя звальненні ў сферы культуры. Нядаўна была звольненая дырэктарка музея Янкі Купалы Алена Ляшковіч: прычынай, паводле неафіцыйных звестак, стала адмова звальняць супрацоўнікаў па "палітычных" прычынах.

У Мінкульце "пачысцілі" ўпраўленне па ахове гісторыка-культурных каштоўнасцей
Святлана Краюшкіна

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі