Вы тут

Стала вядома, чаму звольнілі дырэктарку музея Янкі Купалы

Алена Ляшковіч / svaboda.org

Дырэктарку музея Янкі Купалы Алену Ляшковіч звольнілі, бо яна адмовілася звальняць сваіх супрацоўнікаў па надуманых "палітычных" прычынах. Пра гэта піша reform.by.

Раней яе ў сваім тэксце (у ліку іншых музейных работнікаў) назваў дзяржаўны прапагандыст Андрэй Мукавозчык, заклікаючы правесці "чыстку" ў музеях.

Мяркуецца, што на рашэнне пра звальненне магло паўплываць і тое, што яе нявесткай з'яўляецца журналістка Наталля Лубнеўская, лаўрэатка прэміі Free Media Awards. У 2020-м Лубнеўскую падчас параніў сілавік, стрэліўшы з адлегласці 10 метраў, хаця яна была абазначаная як журналістка.

Як стала вядома раней, Ляшковіч звольнілі 4 студзеня. На пасадзе дырэктаркі музея яна працавала з 2007 года.

Ляшковіч — лаўрэатка шматлікіх дзяржаўных узнагарод: медаль Францішка Скарыны ў 2013-м, падзяка прэзідэнта краіны ў 2016-м, нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь “За ўклад у развіццё культуры Беларусі”, "Чалавек года ў сферы культуры" ў 2017-м. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.